У Лепелі сябру ініцыятыўнай групы адмоўлена ў працаўладкаваньні

2004 2004-08-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра ініцыятыўнай групы прадпрымальніка Алега Тычыны, які прапануецца для вылучэньня ў якасьці кандыдата, Уладзімір Мацюшэнка быў разьмеркаваны ў Лепель пасьля заканчэньня педагагічнага ўніверсітэту. Але, калі У. Мацюшэнка зьвярнуўся ў Лепельскае райана, каб яго накіравалі на працу ў школу, загадчык райана Нікіцін заявіў: “Пасьля таго, як ты палез у ініцыятыўную групу, цябе не возьме на працу ні адзін дырэктар”. Такім чынам маладому сьпецыялісту было адмоўлена ў працаўладкаваньні па сьпецыяльнасьці, нягледзячы тое, што, паводле працоўнага заканадаўства ў выніку разьмеркаваньня працоўнае месца мусіць быць прадастаўлена ў абавязковым парадку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international