Ініцыятыўныя групы Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева не зарэгістравалі

2004 2004-08-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятыўныя групы Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева не зарэгістравалі. Таму яны ня змогуць удзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўінкоў.

Іх абодвух абвінавачваюць у нанясеньні публічнай абразы прэзыдэнту Лукашэнку. Спадар Леванеўскі сядзіць у сьледчым ізалятары, а спадар Васільеў даў падпіску аб нявыезьдзе. У выбарчых камісіях прызналі, што гэтыя акалічнасьці не перашкаджаюць абодвум браць удзел у выбарах. Аднак ініцыятыўную групу Валерыя Леванеўскага не зарэгістравалі. Фармальная падстава – дакумэнты ў акруговую выбарчую камісію прадставіў ягоны сын Уладзімер, а ня ён сам. Праўда, спадар Леванеўскі аформіў даверчы ліст на сына, але гэты ліст ня быў засьведчаны начальнікам турмы.

Аляксандру Васільеву адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы нібыта таму, што няправільна былі аформлены здадзеныя ў камісію дакумэнты, -- паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international