Галоўныя навіны
05.12.2008
Разам адзначым юбілей Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)


Беларускія праваабаронцы лічаць, што сёлетнія выбары будуць сфальсыфікаваныя (Радыё Свабода)

12.08.2004.

Праваабарончы цэнтар “Вясна”, які праводзіць маніторынг парушэньня правоў грамадзянаў і Выбарчага кодэксу, падрыхтаваў і выдаў даклад “Аналіз і папярэднія высновы першага этапу выбараў”. Аналізуючы працэс стварэньня акруговых выбарчых камісіяў і рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў, прадстаўнікі “Вясны” робяць выснову, што сёлетнія выбары ў Палату прадстаўнікоў праходзяць у яшчэ больш недэмакратычных умовах, чым папярэднія выбарчыя кампаніі.

Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, а таксама юрысты Валянцін Стэфановіч і Ўладзімер Лабковіч гаворыць, што кампанія праходзіць у надзвычай цяжкіх умовах. Так, у склад акруговых выбарчых камісіяў уключана толькі 28 прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў. Большасьць жа сябраў гэтых камісіяў складаюць прадстаўнікі ўладнай вэртыкалі, а таксама праўрадавых арганізацыяў — БРСМ, Фэдэрацыі прафсаюзаў, саюзаў вэтэранаў і г.д.

Дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі №20 дае ўладам магчымасьць аказваць ціск на палітычныя партыі, змушаючы іх рэгістраваць свае кааліцыі, а Цэнтральная выбарчая камісія выдае недэмакратычныя рэкамэндацыі акруговым і ўчастковым камісіям. Некарэктна аформленыя падпісныя лісты, ад сябраў ініцыятыўнай групы кандыдата патрабуюць прыносіць у камісію пашпарт. Таксама забаронена выкарыстоўваць для агітацыі ўласныя сродкі.

Сьпісы колькасьці выбарцаў на кожнай акрузе трымаюцца ў таямніцы, немагчыма будзе азнаёміцца з рабочымі пратаколамі падліку галасоў на выбарчым участку. На думку прадстаўнікоў цэнтру “Вясна”, гэта шлях да фальсыфікацыі выбараў.

Паводле прадстаўнікоў “Вясны”, у некаторых месцах улады наўпрост шантажуюць сябраў ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў. Так, у Барысаве не былі зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы старшыняў мясцовых арганізацыяў БНФ і АГП Сяржука Салаша і Льва Марголіна. Чыноўнікі змусілі некалькіх жанчын, што ўваходзяць у ініцыятыўныя групы гэтых кандыдатаў, пад пагрозай звальненьня з працы напісаць заявы пра тое, што іх уключылі ў групы бязь іх згоды.

Падобным чынам ціснуць і на сябраў групы вядомага гарадзенскага грамадзкага дзеяча Аляксандра Мілінкевіча.

Старшыня цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі робіць з аналізу першага этапу выбараў такую выснову:

(Бяляцкі: ) “Мне здаецца, што асноўную актыўнасьць вось гэтыя кандыдаты павінны ўсё ж такі накіроўваць найперш на працу зь людзьмі. Бо спадзявацца на нейкі аб’ектыўны вынік гэтай выбарчай кампаніі пасьля аналізу першага этапу выбараў не выпадае. Мы ўжо бачым, што выбары будуць сфальсыфікаваныя. Мы ўжо цяпер бачым, што гэтыя выбары будуць не празрыстыя й не дэмакратычныя”.

Цэнтар “Вясна” будзе праводзіць маніторынг да завяршэньня выбарчай кампаніі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования