Сябры ініцыятыўнай групы актывіста Партыі БНФ Сяргея Салаша абскарджваюць рашэньне акруговай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы
11.08.2004.
10.08.2004 г. у Цэнтральную выбарчую камісію была пададзена скарга сябраў ініцыятыўнай групы на нерэгістрацыю групы па вылучэньню кандыдатам Сяргея Салаша. Нагадваем, што грамадзкі і палітычны дзеяч з Барысава С. Салаш на этапе рэгістрацыі ініцыятыўнай групы сутыкнўуся з шантажом і ціскам, які быў аказаны на сяброў ініцыятыўнай групы з боку прадстаўнікоў выканаўчай улады г. Барысава. У выніку гэтага ціску адна з сяброў ініцыятыўнай групы былі вымушана напісаць заяву пра тое, што была ўключаная ў склад ініцыятыўнай групы пад ціскам Сяргея Салаша. Гэта, на думку акруговай камісіі, з’яўляецца парушэньнем прынцыпу свабоднага ўдзелу ў выбарах. Варта адзначыць, што арт. 65 Выбарчага кодэксу не ўтрымлівае дадзенай падставы не рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.На працягу трох дзён Цэнтральная камісія павінна разгледзіць скаргу і даць адказ заяўляльнікам. У выпадку не задавальненьня скаргі сябры ініцыятыўнай групы маюць намер абскардзіць рашэньне Цэнтральнай камісіі ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








