На дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту асуджаная актывістка “Маладой Грамады” Святлана Нех. Ёй інкрымінаваны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі – ланцугу неабыякавых людзей, які адбыўся ў Гродне 8 ліпеня, у другую гадавіну знікнення журналіста Дзмітрыя Завадскага. Уся віна Святланы Нех заключалася толькі ў тым, што яна трымала ў руках партрэт зніклага аператара ОРТ.

2002 2002-08-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прысуд, які вынесла суддзя суда Ленінскага раёна горада Гродна Натальля Козел, з’яўляецца беспрэцэдэнтным як мінімум па двух падставах. Па-першае, таму, што толькі ў Гродне ўпершыню за працяглы час ланцуг неабыякавых людзей быў расцэнены як пікет. Па-другое, з дзесяці затрыманых удзельнікаў гэтай акцыі падобны прысуд вынесены пакуль толькі ёй - дваццацідвухгадовай дзяўчыне.
Суд доўжыўся два дні. Сведкам па справе з боку абвінавачання выступіў начальнік аховы грамадскага парадку Ленінскага РАУС капітан Аляксандр Хілько. Суддзя Натальля Козел абгрунтавала жорсткасць прысуду тым, што Святлана Нех “неаднаразова прыцягвалася да адказнасці за ўдзел у падобных мерапрыемствах”
Разгляд справы Святланы Нех быў адкладзены на месяц з-за таго, што яна адмаўлялася з’яўляцца ў суд Ленінскага раёна. Сама Святлана тлумачыла гэта тым, што яна “не можа хадзіць туды, дзе яе збіваюць”. Пры гэтым Святлана Нех мела на ўвазе інцыдэнт, які адбыўся 4 чэрвеня падчас працэсу над журналістамі ПАГОНІ Міколам Маркевічам і Паўлам Мажэйкам. Нагадаем, што тады дзяўчына атрымала ўдар кулаком па галаве ад міліцыянта. Аднак пракурорская праверка не знайшла “складу злачынства” ў дзеяннях супрацоўніка міліцыі.
Суд над астатнімі ўдзельнікамі гэтага ланцугу неабыякавых людзей, мастаком Зміцерам Іваноўскім і актывістам АГП Юрыем Істоміным, па іх просьбе адбудзецца пазней.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international