viasna on patreon

Ціск на сяброў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча

2004 2004-08-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Звальненнем з працы прыгразіў настаўніцы Берштаўскай базавай школы, што ў Шчучынскім раёне, загадчык мясцовага аддзела адукацыі. Каб захаваць міласць начальства, жанчына павінна адмовіцца працаваць у ініцыятыўнай групе Аляксандра Мілінкевіча, які заявіў пра сваё жаданне абрацца дэпутатам парламента.

6 жніўня 2004 года Аляксандр Мілінкевіч падаў у акруговую выбарчую камісію Шчучынскай выбарчай акругі № 62 спіс сябраў сваёй ініцыятыўнай групы. Заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы прыняў старшыня камісіі Іван Сакалоўскі, які адначасова з’яўляецца намеснікам старшыні Шчучынскага райвыканкама. У гэты ж дзень адбылася размова дырэктаркі Берштаўскай базавай школы з адным з сяброў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, настаўніцай гэтай жа школы Марыяй Будзько.

Падчас размовы дырэктарка школы паведаміла, што выконвае патрабаванне загадчыка аддзела адукацыі Шчучынскага райвыканкама Уладзіміра Дубка, і прапанавала настаўніцы адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі. У іншым выпадку, па словах дырэктаркі, загадчык раённага аддзела адукацыі папярэдзіў, што Марыя Будзько можа страціць працу. Таксама, па словах дырэктаркі, Уладзімір Дубок паведаміў, што настаўніцай ужо займаецца КДБ.

У аўторак сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, Андрэй Кусяльчук, Васіль Бязмен і Пётр Кухарчык звярнуліся з заявай у Цэнтральную выбарчую камісію Рэспублікі Беларусь, Пракуратуру Гарадзенскай вобласці, Упраўленне КДБ па Гарадзеншчыне, Місію АБСЕ ў Беларусі, дзе просяць даць ацэнку дзеянням службовых асобаў і прыняць адпаведныя меры, пвведамляе ГроднаNews.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства