viasna on patreon

Дэпутат групы “Рэспубліка” генэрал Валеры Фралоў падаў іск аб абароне гонару, годнасьці з нагоды публікацыі ў газеце “Обозреватель” (Радыё Свабода).

2004 2004-08-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутат групы “Рэспубліка” генэрал Валеры Фралоў зьвярнуўся ў суд Маскоўскага раёну Мінску з іскам аб абароне гонару, годнасьці і кампэнсацыі маральнай страты з нагоды публікацыі ў газеце “Обозреватель” 15 жніўня 2003 году артыкулу пад назовам “Дэпутаты Касьцян, Навасяд і Фралоў – асабовыя антысэміты?”(Радыё Свабода).

Дэпутат В. Фралоў патрабуе ад рэдакцыі “Обозревателя” надрукаваць аспрэчаньне й выплаціць яму 100 мільёнаў рублёў кампэнсацыі маральнай страты. Калі атрымаецца спагнаць гэтыя грошы, то дэпутат Фралоў мае намер аддаць частку іх у якасьці дапамогі газэце “Народная воля”.

У публікацыі са спасылкай на словы старшыні Саюзу габрэйскіх арганізацый і суполак Беларусі Леаніда Левіна сьцьвярджалася, што дэпутаты Фралоў і Навасяд вызнаюць асабовы антысэмітызм, да таго ж, “прапаведуюць нелюбоў да габрэяў паўсюль, дзе ні знаходзіліся б”. Пасьля выхаду публікацыі Леанід Левін затэлефанаваў дэпутатам Фралову й Навасяду й сказаў, што ён такога ніколі не гаварыў. Леанід Левін накіраваў ліст у рэдакцыю з патрабаваньнем аспрэчаньня, але яно не было надрукавана.

Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства