Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Заява грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" з нагоды сітуацыя, якая склалася вакол недзяржаўнай газеты "Народная воля"

06.08.2004.

У мінскай тыпаграфіі "Чырвоная зорка", дзе друкуецца "Народная воля", 4 жніўня 2004 г. арыштавана газетная папера - уласнасць газеты. Дырэктару тыпаграфіі дадзена пісьмовае ўказанне не друкаваць "Народную волю" да таго часу, пакуль рэдакцыя не сплаціць 65 мільёнаў беларускіх рублей (каля 32 тыс. долараў), якія патрабуюцца з яе па двух судовых рашэннях на карысць былога кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Я.Рыбакова і прадпрымальніка С. Атрошчанкі. За дзень да гэтага судовыя выканаўцы апісалі ўсю маёмасьць, уключна з памяшканнем, у якім размешчана рэдакцыя.

Не выклікае сумнення, што дзеянні судовых выканаўцаў не прадыктаваныя клопатам аб кампенсацыі маральнай шкоды, у прыватнасці, Я.Рыбакову, які знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Сітуацыя вакол "Народнай волі" мае пад сабой відавочны палітычны падтэкст - знішчыць масавае і папулярнае незалежнае выданне. Спешка дзяржаўных служб, магчыма, тлумачыцца і тым, што краіна ўступіла у перыяд парламенцкай выбарчай кампаніі, у часе якой непазбежна абвастрыцца палітычнае і ідэалагічнае супрацьстаянне розных сацыяльных груп, у тым ліку ўлады і прэсы.

"Народая воля" з'яўляецца шырокай трыбунай для выступу дэмакратычных сіл Беларусі. На яе старонках адлюстроўваюцца найбольш значныя падзеі ў краіне і за яе межамі. Газета пастаянна надае ўвагу праблеме нераскрытых дагэтуль фактаў знікнення вядомых палітыкаў і журналістаў. У прыватнасці, у адным з апошніх нумароў (№ 142 за 3 жніўня 2004 г.) быў надрукаваны матэрыял аб дачыненні некаторых высокапастаўленых выканаўчых асобаў да знікнення генерала Ю.Захаранкі, лідэра апазіцыі В.Ганчара і яго паплечніка прадпрымальніка А.Красоўскага. Ці не стала гэта публікацыя апошняй кропляй, якая перапоўніла чашу цярпення беларускіх уладаў?

Мы выражаем свой пратэст у сувязі з зрывам графіка выхаду гаеты "Народная воля". Дзеянні, скіраваныя на перашкаджэнне выхаду газеты, парушаюць правы падпісчыкаў і іншых чытачоў "Народнай волі", пазбаўляюць грамадства магчымасці карыстацца альтэрнатыўнымі крыніцамі інфармацыі і, у канчатковым выніку, пазбаўляюць грамадзян канстытуцыйнага права на атрыманне і распаўсюджанне інфармацыі.

Мы звяртаемся да палітычных партый і іншых грамадскіх арганізацый з заклікам праявіць салідарнасць з журналістамі "Народнай волі" і выразіць пратэст супраць грубага парушэння свабоды слова ў нашай краіне.

Мы просім нашых калег - журналістаў Беларусі і іншых краін - выказаць карпаратыўную падтрымку рэдакцыі газеты "Народная воля", паведаміць сваім чытачам, слухачам і гледачам аб тым, што адбываецца з гэтым выданнем.

Мы звяртаем увагу міжнародных урадавых і няўрадавых арганізацый на чарговае яўнае парушэнне права на свабоднае атрыманне і распаўсюджанне інфармацыі, якое з'яўляецца адным з фундаментальных правоў чалавека.
Мы патрабуем ад беларускіх уладаў выканання міжнародна-прававых абавязальніцтваў Рэспублікі Беларусь датычна свабоды слова. Без незалежных сродкаў масавай інфармацыі мы ніколі не зможам пабудаваць дэмакратычную дзяржаву, стварыць свабоднае, квітнеючае грамадства.

Мы заклікаем падаўцоў зыскаў супраць "Народнай волі" С.Атрошчанку і Я.Рыбакова адмовіцца ад сваіх неабмежаваных фінансавых патрабаванняў. Вашымі рукамі спрабуюць знішчыць самую папулярную ў краіне газету. Падумайце пра будучыню!

Прынята на паседжанні праўлення ГА "Беларуская асацыяцыя жуналістаў" 5 жніўня 2004 г.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования