Генеральны пракурор Беларусі Віктар Шэйман адхіліў хадайніцтва пра зьмяненьне меры стрыманьня былому міністру знешнеэканамічных сувязяў, дэпутату Вярхоўнага Савета, Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Рэспублікі Беларусь Міхаілу Марынічу (Хартыя-97).
05.08.2004.
Пра гэта адвакату Веры Страмкоўскай паведаміў супрацоўнік Пракуратуры Рэспублікі Беларусь Іван Сухаверка. Па яго словах, для вызваленьня Марыніча “няма падставаў”Хадайніцтва пра зьмяненьне меры стрыманьня адвакат Вера Страмкоўская падала 21 ліпеня. Адвакат сьвярджае, што для ўтрыманьня М. Марыніча ў СІЗА КДБ няма неабходнасьці: артыкул па якім ён абвінавачваецца (незаконнае захоўваньне зброі) не патрабуе абавязковага ўтрыманьня пад вартай, а на допыты палітыка не выклікаюць.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








