Прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партыяў складаюць 2,1% ад агульнай колькасьці сяброў акруговых выбарчых камісіяў

2004 2004-08-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вынікі ўключэньня прадстаўнікоў дэмакратычных палітычных партыяў
у склад акруговых выбарчых камісіяў
па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
2004 году

Партыя БНФ АГП БСДГ ПКБ Партыя працы БСДП (НГ)
вылучана 50 вылучана 61 вылучана
23 вылучана 78 вылучана
26 вылучана
80
г. Менск 1 0 0 4 0 0
Менская вобл. 0 0 0 0 0 0
Брэсцкая вобл. 1 1 0 4 0 1
Віцебская вобл. 0 1 0 6 0 1
Гомельская вобл. 0 3 0 5 0 0
Гроднеская вобл. 0 0 0 0 0 0
Магілёўская вобл. 0 0 0 0 0 0

Праваабарончы Цэнтр “Вясна” абагуліў дадзеныя па ўключэньні прадстаўнікоў дэмакратычных палітычных партыяў у склад акруговых выбарчых камісіяў. Вынікі, мягка кажучы, несуцяшальныя. З 318 прапанаваных сяброў гэтых партыяў у склад камісіяў было ўключана ўсяго толькі 30 асобаў, што складае 9,4%. Ад агульнага ж складу сяброў усяіх 110 акруговых камісіяў (1430 асобаў), прадстаўнікі дэмакратычных партыяў складаюць 2,1%.
У сувязі з такім падыходам уладаў да фармаваньня акруговых касмісіяў, старшыня Праваабарончага Цэнтру Алесь Бяляцкі перакананы, што будучыя выбары адбудуцца па ранейшых сцэнарах правядзеньня прэзідэнцкіх выбараў 2001 года і выбараў у мясцовыя саветы 2003 года, калі адбываліся масавыя парушэньні выбарчага заканадаўства і фальсіфікацыі.
Ён нагадвае, што з 1999 году аніводныя вынікі выбараў ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасьцю. Нягледзячы на канкрэтныя рэкамендацыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ), датычныя фармаваньню выбарчых камісіяў, а таксама шматлікія прапановы з боку беларускіх палітычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў, накіраваныя на паляпшэньне выбарчага працэсу, распрацаваныя і агучаныя за апошнія некалькі гадоў, беларускія ўлады выбралі тупіковы варыянт выбарчых фальсіфікацыяў і махлярства, псеўдазаконныя метады недапушчэньня сваіх палітычных апанентаў да выбарчага працэсу і рэзкага абмежаваньня іхніх грамадзянскіх правоў. Алесь Бяляцкі перакананы, што вынікі выбараў будуць сфальсіфікаваныя і беларускае грамадзтва будзе падманутае чарговы раз.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international