Барыса Хамайду аштрафавалі за распаўсюд “БДГ”
04.08.2004.
Чыгуначны раённы суд Віцебска прысудзіў Барысу Хамайду штраф за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць, якой нібыта займаецца спадар Хамайда. Словы распаўсюдніка пра тое, што ён ня мае ніякіх прыбыткаў ад гэтага занятку, а таксама паказаньні сьведкаў, якія штодня бачаць Барыса Хамайду ля “Сіняга дому”, судзьдзя да ўвагі не прыняў.Спадар Хамайда лічыць гэты прысуд незаконным і сваю распаўсюдніцкую дзейнасьць прыпыняць не зьбіраецца. Ля “Сіняга дому” разам з апошнім нумарам “БДГ” ён раздаваў віцяблянам і апошні выпуск сваёй газэты “Выбар”, якая выходзіць у Віцебску з 1990-га году, -- паведаміла Радыё Свабода.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








