viasna on patreon

Барыса Хамайду аштрафавалі за распаўсюд “БДГ”

2004 2004-08-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чыгуначны раённы суд Віцебска прысудзіў Барысу Хамайду штраф за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць, якой нібыта займаецца спадар Хамайда. Словы распаўсюдніка пра тое, што ён ня мае ніякіх прыбыткаў ад гэтага занятку, а таксама паказаньні сьведкаў, якія штодня бачаць Барыса Хамайду ля “Сіняга дому”, судзьдзя да ўвагі не прыняў.

Спадар Хамайда лічыць гэты прысуд незаконным і сваю распаўсюдніцкую дзейнасьць прыпыняць не зьбіраецца. Ля “Сіняга дому” разам з апошнім нумарам “БДГ” ён раздаваў віцяблянам і апошні выпуск сваёй газэты “Выбар”, якая выходзіць у Віцебску з 1990-га году, -- паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства