Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


У акруговых камісыях Магілёўскай вобласьці ня будзе прадстаўнікоў апазыцыі.

02.08.2004.

02.08.2004 г. у Магілёве адбылося сумеснае пасяджэньне Прэзыдыюму Магілёўскага абласнога Савету дэпутатаў і Магілёўскага аблвыканкама, на якім былі створаныя акруговыя камісыі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканьня . На пасяджэньні старшыняваў кіраўнік Магілёўскага аблвыканкаму сп. Барыс Бытура. Згодна з адзіным пунктам парадку дня пасяджэньня ў Магілёўскай вобласьці было створана 13 акруговых камісыяў з максымальнай колькасьцю сябраў – 13 чалавек у кожнай.
На 169 месцаў сябраў акруговых камісыяў было пададзена 258 заяваў, у т.л. 52 – ад палітычных партыяў, 77 – ад выбаршчыкаў. Зь некалькіх дзясяткаў апазыцыйных прэтэндэнтаў у склад акруговых камісыяў не патрапіў ніводзін чалавек. Прадстаўнікі апазыцыйных арганізацыяў былі адхіленыя па такіх, напрыклад, падставах: “задужа малады” (С.Нягацін, 27 гадоў, ПБНФ), “няма досьведу працы”, “няправільнае афармленьне дакумэнтаў” й г.д. Былі таксама адхіленыя ўсе непрацуючыя апазыцыйныя прэтэндэнты ў склад камісыяў.
Склады акруговых камісыяў былі складзеныя дэ-факта яшчэ да пачатку пасяджэньня: як заявіў дакладчык Сівайлаў, “мы будзем разглядаць толькі тых, каго мы прапануем не ўключаць у склад камісыяў”, што й адбылося. Ніводная кандыдатура тых прэтэндэнтаў, зь якіх і былі сфармаваныя камісыі, не была абмеркаваная на пасяджэньні.
Першыя пасяджэньні створаных акруговых камісыяў пройдуць 3 жніўня.
На пасяджэньні прысутнічаў прадстаўнік ПЦ “Вясна” Барыс Бухель.

02.08.2004 Падрыхтаваў Аляксей Колчын

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования