У Вярхоўным судзе пачаўся працэс па справе ліквідацыі Беларускай партыі працы

2004 2004-08-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведны пазоў падало ў суд Міністэрства юстыцыі. Чыноўнікі абвінавачваюць апазыцыйную партыю ў шматлікіх парушэньнях Грамадзянскага кодэксу і ўласнага статуту. Лідэр Партыі працы Аляксандар Бухвостаў лічыць гэтую справу палітычна матываванай, -- паведамляе Радыё Свабода.

Амаль 4 гадзіны чыноўнік Мінюсту Аляксандар Харытон падрабязна тлумачыў судзьдзю Вярхоўнага суду спадарыні Сакалоўскай і ўсім прысутным, у чым вінаватая Партыя працы й чаму яе трэба ліквідаваць. Паводле спадара Харытона, Партыя працы доўгі час ня мела юрыдычнага адрасу; са шматлікімі парушэньнямі правяла свой апошні зьезд, прызнаны Мінюстам нелегітымным; падала недакладныя зьвесткі пра сваіх сяброў, а таксама несвоечасова паставіла на ўлік рэгіянальныя структуры ў Наваградку, Горадні, Віцебску й раённыя ў Менску.

Акрамя гэтага, Аляксандар Харытон зьвінаваціў партыю за ўдзел у кааліцыі “Пяцёрка плюс”, за парушэньні заканадаўства ў зьвязку з выданьнем газэты “Рабочая салідарнасьць” і за нібыта незаконнае супрацоўніцтва з прафсаюзамі. Чыноўнік неаднаразова падкрэсьліваў, што Мінюст доўгі час спрабаваў дапамагчы Партыі працы скасаваць дапушчаныя парушэньні закону, але партыя, маўляў, упарта адмаўлялася ад гэтай дапамогі. Таму й не засталося іншага выйсьця, як прасіць Вярхоўны суд зьліквідаваць партыйную структуру.

Лідэр Партыі працы Аляксандар Бухвостаў прызнаў, што невялікія парушэньні заканадаўства мелі месца, але яны былі своечасова выпраўлены, а таму прычына ўладнага памкненьня зьліквідаваць партыю – зусім у іншым.

(Бухвостаў: ) “У нас ёсьць інфармацыя, што Козік напісаў на імя Лукашэнкі дакладную. Пра тое, што ёсьць такая газэта “Рабочая салідарнасьць”, заснаваная Партыяй працы, якая распаўсюджвае антыпрэзыдэнцкую інфармацыю, і г.д. З гэтай дакладной ён быў у Лукашэнкі. Лукашэнка напісаў: “згодзен” і даручыў Латыпаву разабрацца й зрабіць адпаведныя захады. Ну, і захады пачалі рабіць. Адназначна пастаўлена пытаньне пра закрыцьцё партыі. Усё, што адбылося, сьведчыць пра тое, што яны на нас цяпер спраўджваюць магчымасьць далейшага наступу на правы палітычных партый”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international