«Amnesty International» супраць парушэньня правоў чалавека ў Беларусі
30.07.2004.
Актывісты нямецкіх аддзяленьняўміжнароднай праваабарончай арганізацыі «Amnesty International» і Асацыяцыі свабодных студэнтаў правялі акцыю супраць парушэньня правоў чалавека ў Беларусі. У амбасады Беларусі ў Бонне і Бярліне былі накіраваныя сотні факсаў з вырадэньнем пратэсту супраць рэпрэсіяў у адносінах да актывістаў руху “Зубр”, закрыцьця няўрадавых арганізацыяў. Прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацыяў патрабуюць таксама вызваленьня былога рэктара Гомельскага медінстытуту, прафесара Юрыя Бандажэўскага. Таксама ў факсах утрымліваецца заклік да беларускіх уладаў правесьці незалежнае расьсьледваньне зьнікненьняў палітычных апанентаў рэжыму і адмяніць сьмяротнае пакараньне. (Хартыя-97)Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











