Міліцыя забрала пашпарт у грамадзяніна Вялікай Брытаніі, выкладчыка ядзернай фізікі Алана Флаўэрза, які чытаў лекцыі ў Сахараўскім інстытуце

2004 2004-07-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 ліпеня ў Менску міліцыя забрала пашпарт у грамадзяніна Вялікай Брытаніі Алана Флаўэрза. Доктар Алан Флаўэрз – выкладчык ядзернай фізыкі ў Кінгстанскім унівэрсытэце ў Лёндане, ад 1992 году займаўся пытаньнямі, зьвязанымі з Чарнобыльскай катастрофай, радыяцыяй, аздараўленьнем беларускіх дзяцей, гуманітарных кантактаў. Доктар Флаўэрз знаходзіўся ў Беларусі на запрашэньне Сахараўскага інстытуту, дзе чытаў курс лекцыяў.

Апрача таго доктар Флаўэрз – адзін з заснавальнікаў і куратараў Эўрапейскага моладзевага парлямэнту. Доктар Флаўэрз выказаў меркаваньне карэспандэнту Радыё Свабода ў Менску, што беларускія ўлады рыхтуюць яго дэпартацыю і што, верагодна, у суботу ён будзе вымушаны пакінуць Беларусь.

Прафэсар Флаўэрз зьяўляецца ганаровым прафэсарам Сахараўскага інстытуту, у будынку якога і адбыўся гэты інцыдэнт. Супрацоўнікі беларускага КГБ і міліцыі забралі ў яго пашпарт. Улады абвінавачваюць яго ў парушэньні правілаў знаходжаньня іншаземцаў у Беларусі. Алан Флаўэрз заяўляе, што ён знаходзіцца ў Беларусі зь легальнай візай і рэгістрацыяй.

30 ліпеня ягоная справа будзе разглядацца ў аддзеле візаў і рэгістрацыяў Партызанскага раёну гораду Менску.

Магчымыя прычыны – незадавальненьне ўладаў дзейнасьцю доктара Фаўлза, у прыватнасьці, ягоны ўдзел у летніку Моладзевага эўрапейскага парлямэнту (European Youth Parliament) у Кобрыні, які адбыўся ў гэтым месяцы.

Доктар Флаўэрз сказаў Радыё Свабода: “Мне вельмі сумна за сваіх сяброў у Беларусі, бо я адчуваю сябе вельмі ня пэўна, што датычыць таго, калі я змагу вярнуцца сюды і працягнуць сваю працу, культурную дзейнасьць, арганізацыю паездак беларусаў у Брытанію, гуманітарную дзейнасьць, свае дасьледаваньні, сваю адукацыйную дзейнасьць...

Гэтай раніцай я прачнуўся зь легальнай візай і правільна зробленай рэгістрацыяй. Але мне сказалі, што я парушыў адміністрацыйны кодэкс, што нехта адмяніў маю візу, без усялякіх паведамленьняў. І тым хто, мяне запрашаў, таксама нічога не паведамілі, а мяне афіцыйна запрасіў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international