МЗС патрабуе, каб супрацоўнікі расейскай тэлекампаніі РТР у Менску здалі акрэдытацыйныя пасьведчаньні

2004 2004-07-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

МЗС Беларусі пазбавіў акрэдытацыі увесь склад карпункту расейскай тэлекампаніі РТР у Менску. Як паведаміў Радыё Свабода кіраўнік карпункта Андрэй Качура, 29 ліпеня ўвечары яго выклікалі ў МЗС і запатрабавалі вярнуць акрэдытацыйныя пасьведчаньні.

Супрацоўнікі МЗС зачыталі Андрэю Качуру выпіску з паседжаньня калегіі МЗС Беларусі. У ёй гаворыцца пра “неправамернасьць дзейнасьці ў Беларусі прадстаўніцтва ВГТРК” у сувязі з парушэньнем ім закону аб СМІ.

Такім чынам, дзейнасьць карпункта РТР ў Беларусі забароненая.

Раней МЗС Беларусі прыняў рашэньне адкласьці разгляд заяўкі на рэгістрацыю прадстаўніцтва тэлекампаніі ў Менску. Гэтыя рашэньні адбыліся пасьля сюжэта тэлекампаніі РТР аб акцыі апазыцыі 21 ліпеня ў дзясятую гадавіну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў А. Лукашэнкі.

Беларускія ўлады заявілі, што журналіст РТР Дзьмітрый Пятроў завысіў колькасьць удзельнікаў акцыі і запатрабавалі ад РТР прабачэньняў. Прабачэньняў ад тэлекампаніі няма дагэтуль.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international