Галоўныя навіны
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера


На актывістаў кааліцыі “Маладая Беларусь” улады распачалі ціск

29.07.2004.

На сёлетніх выбарах у Палату прадстаўнікоў кааліцыя “Маладая Беларусь” выстаўляе больш за 30 сваіх кандыдатаў. Амаль усе яны будуць балятавацца ў абласных і раённых цэнтрах, а таксама ў сельскіх выбарчых акругах. Адзін з кіраўнікоў кааліцыі Павел Севярынец гаворыць: пераважная большасьць выбарцаў прыхільна ставіцца да таго, што маладыя ідуць у парлямэнт, і крытычна выказваецца пра Аляксандра Лукашэнку. Гэта ён заўважыў падчас абыходу кватэр і распаўсюду ўлётак.

Цяпер актывісты “Маладой Беларусі” вылучаюць сваіх прадстаўнікоў у акруговыя камісіі, а таксама вядуць агітацыю супраць магчымага рэфэрэндуму. Павал Севярынец лічыць, што шанцы на перамогу ў ягоных калег ёсьць: “Прыблізна ў 10-12 акругах мы разьлічваем на перамогу ў першым туры. Гэта нашы моцныя акругі, і на іх будзе сканцэнтравана наша асноўная ўвага. Ёсьць пэўныя замеры й аналіз: новыя людзі ўступаюць у барацьбу, і яны могуць аказацца слабымі кандыдатамі”.

Павал Севярынец падкрэсьлівае, што на актывістаў кааліцыі “Маладая Беларусь” улады ўжо цяпер пачалі ціск. У Жодзіне супрацоўнікі КГБ затрымалі актывіста “Маладой Беларусі” Паўла Красоўскага, сканфіскавалі 10000 антырэфэрэндумных улётак і распачалі супраць яго сьледзтва. У Нясьвіжы за арганізацыю грамадзкага галасаваньня на конт трэйцяга прэзыдэнцкага тэрміну быў затрыманы Мікола Арцюхоў. Каардынатар “Маладой Беларусі” Артур Фінкевіч за ўдзел у акцыі 21 ліпеня пакараны 10-суткавым арыштам.

Яшчэ адзін актывіст гэтай кааліцыі Аляксей Шэін распавёў: “Учора да мяне ў дом, дзе я цяпер жыву ў Ракаве, зьявіўся міліцыянт і паведаміў, што мяне шукае Маскоўскі райаддзел міліцыі Менску. Ён папрасіў прайсьці зь ім. Аказалася (хто падумаў бы), што мяне шукаюць у зьвязку зь нявыплатай алімэнтаў. Зь мяне ўзялі тлумачэньне, што я ня быў жанаты й у мяне няма дзяцей. Пасьля мне паведамілі, што справа будзе рассьледавацца. Бо ж ніхто нічога ня ведае. Я кажу, што ў мяне дзяцей няма, а ён кажа, што мяне шукаюць”.

Такія мэтады ўлады выкарыстоўваюць не ўпершыню. Падчас ранейшых выбарчых кампаній за нявыплату алімэнтаў зьвінавачвалі Паўла Севярынца ды іншых актывістаў.

Спадар Севярынец лічыць, што найбольш складаным этапам гэтай выбарчай кампаніі будзе рэгістрацыя кандыдатаў, бо ўладам найлягчэй зьняць з выбараў дэмакратычнага кандыдата. Таму апазыцыянэрам, на ягоную думку, патрэбна кансалідацыя. У верасьні Павал Севярынец зьбіраецца ініцыяваць нараду прадстаўнікоў усіх выбарчых блёкаў з мэтай дамовіцца ў справе падтрымкі аднаго дэмакратычнага кандыдата ў кожнай выбарчай акрузе.
Радыё Свабода

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования