Міністар адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў падпісаў загад аб скасаваньні ліцэнзіі на права адукацыйнай дзейнасьці Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.
28.07.2004.
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Адначасна з працэсам ліквідацыі ВНУ мусіць тэрмінова пакінуць арандаванае памяшканьне, як таго патрабуе Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта. Далейшы лёс выкладчыкаў і студэнтаў унівэрсытэту пакуль невядомы.Паводле загаду, ліцэнзійнае пасьведчаньне ЭГУ анулявана з прычыны адсутнасьці памяшканьня. Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта патрабуе высяленьня ўнівэрсытэту, скасаваўшы дамову арэнды.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










