viasna on patreon

21 ліпеня ў Страсбургу зь ініцыятывы дэпутатаў ЭП Конрада Шыманьскага і Марціна Лібіцкага ад партыі "Закон і справядлівасьць" (PIS) ў Эўрапейскім парлямэнце паўстала дэклярацыя аб парушэньні палітычных правоў у Беларусі.

2004 2004-07-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У інтэрвію эўрапейскім выданьням ініцыятары дэклярацыі ў прыватнасьці адзначаюць:

Конрад Шыманьскі: "Мы, як палякі, адчуваем адказнасьць за тое, што робіцца за нашай усходняй мяжой. Узмацненьне рэпрэсіяў супраць дэмакратычных сілаў у Беларусі вымагае тэрміновай рэакцыі. Уся Эўропа павінна дэманстраваць сваю салідарнасьць зь беларускім народам, які дасюль ня можа карыстацца свабодай і дэмакратыяй."

Марцін Лібіцкі: „Пачатак дэбатаў па гэтым пытаньні ў Эўрапейскім парлямэнце будзе азначаць эўрапейскую салідарнасьць зь беларускім народам."

Зь ініцыятывы дэпутатаў ад PIS, група Зьвяз за Эўропу Нацыяў (UEN) ужо зараз гатовая прапанаваць уключыць у парадак дня бліжэйшай сэсіі Эўрапейскага парлямэнту тэрміновыя слуханьні на тэму парушэньня асноўных палітычных правоў у Беларусі. Дэклярацыя будзе даступная для падпісаньня для ўсіх дэпутатаў ЭП. Калі пад дэклярацыяй падпішуцца прынамсі палова дэпутатаў, яна станецца афіцыйным пунктам гледжаньня Эўрапарлямэнту. Зьмест дэклярацыі:

"Мы выказваем нашую глыбокую занепакоенасьць рэпрэсіўнай палітыкай беларускіх уладаў у дачыненьні да дэмакратычных сілаў.

Рэпрэсіўныя дзеяньні ўладаў Беларусі, якія скіраваныя на дэлегалізацыю Партыі працы і Беларускага Народнага Фронту, ёсьць парушэньнем эўрапейскіх і сусьветных стандартаў правоў чалавека. Мы зьвяртаемся да Рады Эўрапейскага Зьвязу і да краінаў-сябраў Эўрапейскага Зьвязу з просьбай падтрымаць і выказаць салідарнасьць са свабодалюбнымі і дэмакратычнымі памкненьнямі беларускага народу."

Дэклярацыю падпісалі дэпутаты ЭП: Конрад Шыманьскі (UEN, Польшча), Марцін Лібіцкі (UEN, Польшча), Вітаўтас Ландсбэргіс (EPP, Літва), Анн а Заборска (EPP, Чэхія), Ласла Сур'ян (EPP, Угоршчына).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства