Затрыманьні ў Магілёве 27 ліпеня

2004 2004-07-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Партыі БНФ, 27 ліпеня ў Магілёве актывісты палітычных партыяў раздавалі друкаваныя віншаваньні з Днём незалежнасьці і інфармацыйныя матэрыялы Народнай кааліцыі «Пяцёрка Плюс». Віталь Макаранка, кіраўнік Магілёўскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ, яго намесьнік Зьміцер Салаўёў і сябра Сойму Юры Голубеў вялі тлумачальныя размовы з жыхарамі Магілёву. У акцыі таксама бралі ўдзел сябры АГП і ПКБ.

Каля 18.30 супрацоўнікі міліцыі затрымалі фронтаўцаў і адвезьлі іх у апорны пункт міліцыі да «высьвятленьня асобы». Для далейшага разьбаральніцтва «парушальнікаў» даставілі ў Ленінскі РАУС, дзе былі складзеныя тлумачальныя і канфіскаваныя друкаваныя матэрыялы. «На шчасьце, большасьць зь іх мы пасьпелі раздаць. У міліцыі засталося толькі некалькі экзэмпляраў»,-- кажа Зьміцер Салаўёў. З. Салаўёва, Ю. Голубева і В. Макаранку пратрымалі ў міліцыі каля 2,5 гадзінаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international