Спыненая крымінальная справа ў адносінах непаўнагадовых актывістаў руху “Зубр” Максіма Громава і Кацярыны Клімко

2004 2004-07-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Непаўнагадовыя Максім Громаў і Кацярына Клімко былі затрыманыя ў Мінску позна ўвечары 25 траўня пасьля таго як напісалі на прыпынку грамадскага транспарта “Свабоду Марынічу”. Пры затрыманьні Максім Громаў быў зьбіты.

Крымінаьланя справа была ўзбуджаня па Арт. 341 Крымінальнага Кодэкса – “апаганьваньне будынкаў альбо іншых збудаваньняў цынічнымі надпсамі альбо выявамі”.

У пастанове пра спыненьне папярэдняга расьследваньня за подпісам сьледчага аддзела папярэдняга расьсьледваньня Савецкага РУУС старэйшага лейтэннаната міліцыі Яцыны Д.сказана наступнае: “У нашым выпадку падазраваныя Громаў М і Клімко К. Наносілі на будынкі надпісы “Свабоду Марынічу!” Дадзены надпіс не зьяўляецца цынічным і не супярэчыць грамадскім і агульнасацыяльным ідэалам, а таксама не крытыкуе агульнапрынятыя культруна-духоўныя каштоўнасьці, таму нанясеньне такіх надпісаў на будынкі і збудаваньні не ўтвараюць склада злачынства, прадугледжанага арт. 341 КК Рэспублікі Беларусь”.

На падставе гэтай пастановы спыненае папярэдняе расьсьледваньне па крымінальнай справе, узбуджанай у адносінах непаўнагадовых актывістаў руху “Зубр” Максіма Громава і Кацярыны Клімко.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international