26 ліпеня ў Мінску за распаўсюд улётак былі затрыманыя непаўнагадовыя Франак Вячорка і Макар Ваўчок
27.07.2004.
Франак Вячорка і Макар Ваўчок былі затрыманыя падчас распаўсюду ўлётак Народнай кааліцыі “Пяцёрка плюс” з вынікамі 10-гадовага кіраваньня А. Лукашэнкі. Супрацоўнікі міліцыі даставілі іх у камісію па справах непаўнагадовых Савецкага раёну, дзе былі ўзятыя тлумачальныя і складзеныя пратаколы затрыманьня. Франака Вячорку і Макара Ваўчка адпусьцілі пасьля таго, як па іх прыехалі бацькіДадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











