Зьбітаму АМАПам удзельніку акцыі 21 ліпеня зробленая аперацыя
26.07.2004.
Актывісту руху “Зубр” Міхаілу Аўдзееву, які трапіў у бальніцу пасьля зьбіцьця на акцыі 21 ліпеня, зробленая аперацыя. 17-гадовы актывіст “Зубра” быў шпіталізаваны 22 ліпеня ў 1-е траўматалагічнае адздзяленьне бальніцы хуткай дапамогі з падазрэньнем на разрыў селязёнкі. У той жа дзень яму была зробленая аперацыя. Падазрэньні на разрыў селязёнкі не пацьвердзіўся, але была выяўленая ў выдаленая буйная гематома ў раёне гэтага органу, якая зьявілася ў выніку ўдару, паведаміла Хартыя-97.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









