МЗС Расіі выступіў у абарону карпункту РТР у Менску

2004 2004-07-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У суботу расійскі МЗС выступіў з заявай з нагоды намеру беларускіх уладаў зачыніць карпункт тэлеканалу “Расія” ў Менску. Па словах афіцыйнага прадстаўніка міністэрства Яляксандра Якавенкі, гэта магло б негатыўна адбіцца на магчымасьці расіянаў атрымліваць інфармацыю з гэтай краіны.
У МЗС лічаць, што асьвятленьне тых ці іншых падзеяў у Беларусі карэспандэнтамі тэлеканалу РТР ня могуць быць падставай дзеля падобных крокаў.
Аб закрыцьці менскага карпункту тэлеканалу “Расія” напярэданьні ўвечары паведаміла БТ са спасылкай на Мінітэрства замежных справаў Беларусі. Рашэньне прынятае ў сувязі з тым, што расійскія журналісты даюць скажоную інфармацыю пра тое, што адбываецца ў Беларусі.
Размова ідзе пра рэпартаж, які прайшоў у прамым эфіры праграмы "Вести" 21 ліпеня. Карэспандэнт Дзьмітрый Пятроў, распавядаючы пра акцыю пратэсту беларускай апазіцыі, прысьвечанай 10-годзьдзю знаходжаньня ва ўладзе Аялксандра Лукашэнкі, паведаміў, што ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць некалькі тысячаў чалавек. Беларускія ўлады налічылі меней – толькі 193 чалавекі (Хартыя-97)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international