Перасьлед удзельнікаў акцыі беларускай дэмакратычнай апазіцыі 21 ліпеня працягваецца.

2004 2004-07-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Руслана Харкевіча, затрыманага падчас акцыі 21 ліпеня, і забранага з міліцыі Савецкага раёну хуткай дапамогай, з прычыны рэзкага пагаршэньня здароўя, 27 ліпеня выклікаюць у Савецкі РУУС, дзеля таго, каб перадаць ягоную справу разам з ім у суд. Руслан і зараз пачуваецца ня надта добра, яшчэ працягваюцца болі ў вобласьці сэрца, бо падчас затрыманьня амапаўцы яму моцна сьціснулі грудную клетку і здушылі.
Апроч гэтага, на 28 ліпеня ён выкліканы ў адміністрацыйную камісію Партызанскага раёну, дзе будзе разглядацца ягоная адміністратыўная справа “за антысанітарыю”, якая выражалася ў расклейцы абвестак на акцыю 21 ліпеня. Але ў выпадку зьняволеньня за ўдзел у акцыі, ён ня здолее прысутнічаць на яе разглядзе.
Нагадаем, што за ўдзел у акцыі беларускай дэмакратычнай апазіцыі 21 ліпеня ў зьняволеньні яшчэ знаходзяцца 10 чалавек.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international