Галоўныя навіны
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Дэпутаты Еўрапарламенту “занепакоеныя захадамі беларускіх уладаў, якія імкнуцца зьліквідаваць Беларускую партыю працы і Беларускі народны фронт”

26.07.2004.

Радыё Свабода

Пра сытуацыю ў Беларусі гавораць у Эўрапэйскім парлямэнце. Там зьявіўся зварот групы дэпутатаў да Рады Эўразьвязу, у якім выказваецца салідарнасьць з беларусамі, якія змагаюцца за дэмакратыю і незалежнасьць сваёй краіны.

Ініцыятары звароту – два дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту з Польшчы ад партыі “Закон і справядлівасьць”, Конрад Шыманьскі і Марцін Лібіцкі, дэпутат ад Літвы, вядомы палітык Вітаўтас Ландсбергіс, а таксама два дэпутаты ад Чэхіі і Вугоршчыны.

У Эўрапарлямэнце новага скліканьня, які распачаў сваю працу тыдзень таму, гэта першы пісьмовы зварот. У ім, у прыватнасьці, гаворыцца, што дэпутаты “занепакоеныя захадамі беларускіх уладаў, якія імкнуцца зьліквідаваць Беларускую партыю працы і Беларускі народны фронт”. Аўтары звароту адзначаюць таксама, што грамадзянаў Беларусі ў сваёй краіне практычна пазбаўляюць палітычных правоў.

Акрамя гэтага, фракцыя Эўрапарлямэнту “Унія на карысьць Эўропы народаў”, на ініцыятыву польскіх дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту ад партыі “Закон і справядлівасьць”, запрапанавала ўключыць у парадак дня найбліжэйшай сэсіі парлямэнту пытаньне аб парушэньнях правоў чалавека.

Намесьнік старшыні партыі “Закон і справядлівасьць” Марэк Юрэк паведаміў напярэдадні беларускай “Свабодзе”, што дэпутаты ад ягонай партыі ў Эўрапарлямэнце будуць рабіць усё магчымае, каб сытуацыя ў Беларусі была тэмай пастаяннага зацікаўленьня адпаведных камісіяў агульнаэўрапейскага заканадаўчага органу. Прыкладна тое самае перад ад’ездам у Страсбург казалі і дэпутаты Эўрапарлямэнту ад іншых польскіх партыяў.

Што да звароту аб сытуацыі ў Беларусі, дык паводле парадку, які прадугледжаны ў Эўрапарлямэнце, гэты дакумэнт будзе адкрыты да падпісаньня цягам трох месяцаў і калі яго падпішуць больш за палову дэпутатаў, дык зварот будзе лічыцца афіцыйнай пазыцыяй Эўрапейскага парлямэнту.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования