Прадстаўнік фонду імя Стэфана Баторага была недапушчаная на тэрыторыю Беларусі
23.07.2004.
22 ліпеня Агнэшку Камароўску, кіраўніка беларускіх праграмаў Фундацыі імя Стэфана Баторага (Польшча), якая прыбыла ў рабочую камандзіроўку ў Менск, не пусьцілі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.Супрацоўнікі пашпартна-візавай службы аэрапорту “Менск-2” паведамілі спн.Камароўскай, што ў Беларусі яна непажаданая асоба і папрасілі пакінуць краіну. Яны настойвалі на тым, каб спн.Камароўска за свой кошт набыла квіток да Вены і адтуль дабіралася да Варшавы.
Па інфармацыі Беларускай службы Радыё Свабода, Агнэшка Камароўска правяла ноч з 22 на 23 ліпеня ў аэрапорце “Менск-2”, паведамляе Радыё Свабода
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









