Да судоў над удзельнікамі ўчорашняй акцыі падключыліся усе вольныя судзьдзі суда Савецкага раёну г.Мінска
22.07.2004.
Да судоў над учорашнімі ўдзельнікамі акцыі падключыліся судзьдзі, якія спецыялізаваліся па крымінальных і грамадзянскіх справах. Так, аднаго з моладзевых актывістаў “Зубра” Павала Юхневіча судзіў судзьдзя Абдулін Аляксандр, які займаўся перад гэтым крымінальнымі і грамадзянскімі справамі.Павал Юхневіч асуджаны на 10 сутак зьняволеньня.
Моніч Алесь, асуджаны судзьдзьём Казадаевым на 3 сутак зьняволеньня.
Ляўковіч Аляксей, асуджаны судзьдзьём Сякліцкім на 50 базавых адзінак (каля 450 долараў) штрафу.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










