Галоўныя навіны
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў


Cябра Сойму Партыі БНФ Юрась Зянковіч накіраваў скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.

22.07.2004.

Як паведаміла прэс-служба Партыі БНФ, сябра Сойму Партыі БНФ Юрась Зянковіч накіраваў скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.
Менск, 21 ліпеня. Юрась Зянковіч, дэпутат Менскага раённага Савета дэпутатаў і кіраўнік Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ быў затрыманы пасьля акцыі ў Парку Дружбы народаў. Яго машыну на незаконных падставах дагледзіла аператыўна-следчая група. З Ю. Зянковічам і яго жонкай груба абыйшліся супрацоўнікі міліцыі Савецкага РУУС, ў прыватнасьці начальнік РУУС падпалкоўнік С. Бяссмертны. У зьвязку з учорашнімі падзеямі Ю. Зянковіч накіраваў скаргу Пракурору Савецкага раёну г. Менска, начальніку ГУУС Менскага гарвыканкама і у Службу ўласнай бясьпекі Міністэрства Ўнутраных Справаў з просьбай правесьці расьследваньне і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці. Вось вытрымкі са скаргі дэпутата:

«Па заканчэньні мерапрыемства ў Парку Дружбы Народаў, прыкладна ў 21:00, мы выехалі са стаянкі на вуліцы Кульман. Праз 300 метраў нашую машыну затрымаў лейтэнант ДПС. Ён запатрабаваў прад'явіць дакуманты і прад'явіц ь для агляду салон аўтамабіля. Даглядаць машыну я не дазволіў. Тады ён заявіў, што машыну ён затрымлівае на той падставе, што ў ёй знаходзяцца «антыпрэзідэнцкія ўлёткі». У выніку спрэчкі, якая цягнулася каля паўгадзіны, і некалькаразовых выклікаў «падмацаванняў» на месцы падзеяў з'явіліся тры супрацоўнікі ДПС Савецкага раёну, камандзір узвода ДПС Савецкага раёну, дзяжурны па РУУС Савецкага раёна, начальнік ДАІ Савецкага раёна».

«Мне завілі, што маё дэпутацкае пасведчанне выклікае сумневы. Затым было загадана затрымаць мяне і жонку. Мне прапанавалі аддаць ключы ад машыны, але я сказаў, што машына да справы пра пасведчаньне не мае ніякіх дачыненьняў і ключы я не аддам».

«У будынку РУУС было поўна затрыманых непаўнагадовых юнакоў і дзяўчат, якіх затрымалі пад час разгону дэманстрацыі на пл.Я.Коласа. Размову са мною і жонкаю па загадзе начальніка РУУС падпалкоўніка Бяссмертнага С.Ф. праводзіў оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку ст. лейтэнант Вераб'ёў. Ён абыходзі ўся з намі карэктна, узяў тлумачэнні і забраў маё пасведчанне для экспертызы, пра што быў складзены акт. Аднак, ня гледзячы на сведчанне намесніка старшыні Мінскага райвыканкама і дэпутата Мінскага абласнога і раённага саветаў Ігара Зіновіча , што я сапраўды з'яўляюся дэпутатам, Вераб'ёў працягваў настойваць на тым, што я - не дэпутат, а пасведчанне сфальшаванае».

«Праз 2,5 гадзіны, прыкладна ў 23:50, мяне запрасілі ў кабінет падпалкоўніка Бяссмертнага. Ён сказаў, што жонка мусіць застацца ў калідоры. Я заявіў, што на падставе артыкула 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь мая жонка будзе аказваць мне юрыдычную і іншую дапамогу, і калі сп.Бяссмертны хоча, я буду размаўляць у яе прысутнасці, а калі не - увогуле не буду з ім размаўляць. На гэтую заяву ён пачаў груба выштурхоўваць жонку ў калідор, а калі я кінуўся ёй на дапамогу, ён напаў на мяне. Да нападу далучыліся яшчэ адзін падпалкоўнік, які мне не знаёмы, чалавек у цывільным і ст.лейтэнант Вераб'ёў. Яны павалілі мяне на падлогу, заламілі рукі (пры гэтым падпалкоўнік Бяссмертны наступіў мне на далонь нагою). Ст.лейтэнант Вераб'ёў вывернуў мае кішэні і забраў: мабільны тэлефон, правы і дакуманты на машыну, ключы ад машыны, ключы ад хаты, пашпарт з дакумантамі, што ляжалі ў ім, і наручны гадзіннік. Пасля гэтага абодва падпалкоўнікі пачалі мяне нецэнзурна абражаць, называць «крымінальнікам, які адкажа за падробку пасведчання», пагражалі закінуць у камеру, прыцягнуць да адказнасці за хуліганскія дзеянні і нападзенне на супрацоўнікаў міліцыі ды г.д. Пры гэтым Бяссмертны загадаў сваім падначаленым "дзеўку выкінуць з аддзелу на вуліцу", маючы на ўвазе маю жонку».

«Бяссмерны выклікаў аператыўна-следчую групу, якой перадаў дакуманты і ключы ад машыны і загадаў «вывернуць з яе ўсё і прывезці сюды». Прыкладна ў 00:10 мы прыехалі на вуліцу Кульман, 21а, дзе стаяла мая машына. Ст. лейтэнант Вераб'ёў і аператыўна-следчая група правялі вобшук машыны. У ходзе агляду было вынята 97 улётак. Затым мы праехалі ў РУУС, дзе мне былі вернутыя дакуманты і рэчы, і прыкладна ў 0:50 я быў адпушчаны».

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования