Пратэсты супраць аўтарытарнага праўленьня Лукашэнкі прайшлі па ўсёй Беларусі
22.07.2004.
Як паведаміла віцебскае аддзяленьне ПЦ «Вясна», 21 ліпеня на вуліцы Леніна ў Віцебску каля крамы "Паляўнічы і рыбалоў" а 17 гадзіне адбываўся ланцуг неабыякавых асобаў памяці зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзімітрыя Завадскага.Міліцыянты затрымалі трох удзельнікаў ланцуга зь ліку сяброў партыі БНФ -- Улада Токарава, Людмілу Церашонак, Розу Пушкарову. Складзены пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








