У Віцебску затрымалі карэспандэнтку радыё «Свабода»

2004 2004-07-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў сайт грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя-97” У Віцебску прайшоў пікет, прымеркаваны да 10-х угодкаў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. Людзі выйшлі на цэнтральную вуліцу горада з партрэтамі зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага ды Зьмітра Завадскага. Мэта акцыі –нагадаць землякам, што зьнікненьне іхных суграмадзянаў таксама ёсьць паказьнікам тае палітыкі, якую праводзіць у Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Падчас акцыі міліцыянты затрымалі карэспандэнтку радыё “Свабода” Браніславу Станкевіч разам з удзельнікамі гэтага пікету. Журналістка паказала службовае пасьведчаньне, а таксама пасьведчаньне Беларускай асацыяцыі журналістаў, але яе разам зь пікетоўцамі пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль і адвезьлі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі Віцебску. Пры затрыманьні міліцыянты сябе не называлі. З Чыгуначнага райаддзелу міліцыі Віцебску Браніславу Станкевіч адпусьцілі пасьля праверкі дакумэнтаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international