У Гомелі акцыя пратэсту супраць 10-ых угодкаў прэзідэнцтва А. Лукашэнкі прайшла без затрыманьняў
21.07.2004.
Акцыя ў Гомелі мела жартоўны характар. Пра гэта паведаміў сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” Анатоль Паплаўны. У 18.00 да Цэнтральнага ўнівермагу г.Гомеля выйшла моладзь, трымаючы ў руках партрэты А. Лукашэнкі быццам бы “выказваючы вялікую любоў да прэзідэнта”. Але пры гэтым выявы прэзідэнта былі апушчаны ніжэй пояса. Начальнік міліцыі Цэнтральнага раёну Стрыжнёў пагражаў пачаць затрыманьні, але пасьля перадумаў, бо стаяць з партрэтамі А.Лукашэнкі ў публічным месцы не забаронена.Інфармацыйны аддзел ПЦ “Вясна”
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








