Галоўныя навіны
05.12.2008
Разам адзначым юбілей Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)


Сойм Партыі БНФ абскардзіў адмову ва ўзбуджэнні справы аб абароне дзелавой рэпутацыі да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь і журналіста Юрыя Пракопава.

21.07.2004.

Нагадаем, што 8 ліпеня 2004 г. суддзя Першамайскага р-на г. Мінска Петух Н.А., разглядзела іскавую заяву Сойма Партыі БНФ да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь і Пракопава Юрыя аб абароне дзелавой рэпутацыі і адмовіла ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы па іску ў сувязі з яго непадведамаснасцю суду.

У іскавой заяве Сойм Партыі БНФ прасіў прызнаць звесткі, якія былі распаўсюджаныя 25.04.2004 г. у перадачы “В центре внимания” Нацыянальнай дзяржаўнай телэрадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь не адпавядаючымі рэчаіснасці і абражаючымі дзелавую рэпутацыю Партыі БНФ.

25.04.2004 г. у перадачы “В центре внимания” быў паказаны інфармацыйны матэрыял пад назвай “Черная быль”, падрыхтаваны журналістам АТН Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юрыем Пракопавым, дзе былі агучаны звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і груба зневажаюць дзелавую рэпутацыю Партыі БНФ. А менавіта: “Уже сегодня председатель Партии БНФ Винцук Вечерко заявляет, что, придя к власти, аппозиция прекратит поддержку Чернобыльских регионов, т.е., по сути, бросит людей на произвол судьбы. Разумеется, с такой политической программой из минского офиса и носа не высунешь”. Сойм Партыі БНФ лічыць, што дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і зневажае дзелавую рэпутацыю Партыі БНФ. Такая інфармацыя носіць яўна ілжывы характар і скіравана на падман грамадзян Рэспублікі Беларусь, наносіць шкоду рэпутацыі партыі напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дае непраўдзівую інфармацыю аб палітычнай праграме Партыі БНФ па вельмі актуальнай для беларускага грамадства праблеме.

Аднак суд Першамайскага раёну у сваім вызначэнні прыйшоў да высновы, што дадзеная спрэчка не можа быць прадметам судовага разбіральніцтва і адносіцца да сферы палітычнай дыскусіі, якая ўплывае на фармаванне палітычных поглядаў у грамадзян, і не падлягае разгляду ў судзе.

У скарзе, накіраванай у судовую калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда патрабуецца адмяніць вызначэнне суда Першамайскага р-на г. Мінска ад 8 ліпеня 2004 г. аб адмове ва ўзбуджэнні справы і перадаць пытанне на новы разгляд у суд першай інстанцыі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования