ПЕРАСЬЛЕД ПАЛІТЫЧНЫХ АКТЫВІСТАЎ У КРАІНЕ ПРАЦЯГВАЕЦЦА

2004 2004-07-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік Жодзінскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксей Лапіцкі сёньня, 16 ліпеня 2004 года па тэлефоне быў выкліканы ў міліцыю для дачы тлумачэньняў па факту зьяўленьня ўлётак Народнай кааліцыі “5+” у г.Жодзіна. Супрацоўнікі міліцыі распытваліся адкуль зьявіліся ўлёткі, ці мае ён да іх якое-небудзь дачыненьне. А 15 ліпеня з жодзінскай міліцыі было тэлефанаваньне на Управу Партыі БНФ у Менск з такімі самымі пытаньнямі. Згодна з артыкулам 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Лапіцкі адмовіўся даваць тлумачэньні і быў выкліканы для гутаркі на заўтра, 17 ліпеня 2004 года, у міліцыю г.Жодзіна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international