ПЕРАСЬЛЕД ПАЛІТЫЧНЫХ АКТЫВІСТАЎ У КРАІНЕ ПРАЦЯГВАЕЦЦА
16.07.2004.
Кіраўнік Жодзінскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксей Лапіцкі сёньня, 16 ліпеня 2004 года па тэлефоне быў выкліканы ў міліцыю для дачы тлумачэньняў па факту зьяўленьня ўлётак Народнай кааліцыі “5+” у г.Жодзіна. Супрацоўнікі міліцыі распытваліся адкуль зьявіліся ўлёткі, ці мае ён да іх якое-небудзь дачыненьне. А 15 ліпеня з жодзінскай міліцыі было тэлефанаваньне на Управу Партыі БНФ у Менск з такімі самымі пытаньнямі. Згодна з артыкулам 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Лапіцкі адмовіўся даваць тлумачэньні і быў выкліканы для гутаркі на заўтра, 17 ліпеня 2004 года, у міліцыю г.Жодзіна.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








