Рашэньне Цэнтральнай камісіі па выбарах непасьлядоўнае і тэндэнцыйнае

2004 2004-07-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 ліпеня 2004 года Цэнтральная камісія па выбарах адмовіла дэпутату У.Навасяду, разглядаючы ягоныя прапановы, накіраваныя на паляпшэньне выбарчага працэсу. У адмове сьцьвярджаецца, што гэтыя прапановы выходзяць за межы кампетэнцыі камісіі, альбо яны дастаткова асьветленыя ў дзеючым выбарчым заканадаўстве.
Старшыня Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі характэрызуе гэтае рашэньне Цэнтральнай камісіі як непасьлядоўнае і тэндэнцыйнае:
“Справа ў тым, што пад час папярэдніх выбараў (2001, 2003 гадоў) Цэнтральнай камісія неаднаразова выдавала пастановы, якія давалі тлумачэньні пэўным нормам выбарчага заканадаўства, і, больш таго, часта выходзілі за межы Выбарчага кодэксу РБ.
Так, згодна з пастановамі Выбарчай камісіі, выдадзенымі пад час папярэдніх выбараў, усе сустрэчы з выбаршчыкамі павінны былі адбывацца строга ў адпаведнасьці з Законам “Аб масавых мерапрыемствах”, фактычна, абмяжоўваючы правы кандыдатаў ў дэпутаты, хаця Выбарчы кодэкс такіх патрабаваньняў ня ўтрымлівае. Альбо, пастановы Камісі па выбарах, якія забаранялі выкарыстаньне палітычнымі партыямі сродкаў ў падтрымку партыйных кандыдатаў. Хаця ў Выбарчым кодэксе напісана, што “палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне, якія вылучылі кандыдатаў у дэпутаты, маюць права на выраб перадвыбарчых плякатаў, заклікаў, заяваў, надпісаў, улётак, фотаматэрыялаў”.
Інструкцыі, выдадзеныя Цэнтральнай камісіяй па выбарах пад час папярэдніх выбарчых кампаніяў былі далёкія ад дасканаласьці. Яны ня ўтрымлівалі дакладных працэдураў захаваньня выбарчых бюлетэняў, скрыняў для галасаваньня. Менавіта на ўдасканаленьне гэтых тэхнічных працэдураў і быў скіраваны запыт дэпутата У.Навасяда. Таму нежаданьне Камісіі па выбарах зьвярнуць увагу на яўныя недахопы працэдураў забесьпячэньня выбарчага працэсу зьяўляецца адмысловай пазіцыяй сяброў Камісіі па выбарах, накіраванай на верагодныя фальсіфікацыі пад час правядзеньня выбараў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international