Дэпутата Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў, сябра ПКБ Аляксандра Будаўкіна выклікаюць да Пракурора Мастоўскага р-на

2004 2004-07-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня да дэпутата Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў, сябра партыі ПКБ, прыйшоў участковы міліцыі, які паведаміў што яму дадзенае ўказаньне скласьці на Аляксандра Будаўкіна пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні па ч.3 арт. 172 КаАП Рэспублікі Беларусь (распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходзячых дадзеных). Згодна са складзеным пратаколам А. Будаўкіна абвінавачваюць у тым, што ён распаўсюджваў друкаваныя матэрыялы без выходзячых дадзеных з праграмай Народнай кааліцыі “5+”.
Акрамя таго, на імя Аляксандра Будаўкіна прыйшла позва з Мастоўскай пракуратуры, у якой паведамляецца пра тое, што ён выклікаецца да пракурора раёна.

Аляксандр Будаўкін лічыць, што ціск з боку праваахоўных органаў і органаў пракуратуры зьвязаны з ягонымі намерамі балатавацца ў якасцьі кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international