Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


12 ліпеня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь пачаўся разгляд іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Партыі працы (Радыё Свабода).

13.07.2004.

Старшыня Партыі працы Аляксандар Бухвостаў гаворыць, што ніякіх сур’ёзных парушэньняў закону партыя не дапускала, а зьліквідаваць яе хочуць з палітычных прычын.

У судовым пазове Міністэрства юстыцыі гаворыцца, што Беларуская партыя працы несвоечасова зьмяніла свой юрыдычны адрас, не належным чынам аформіла рэгістрацыю рэгіянальных структураў і дапусьціла іншыя
“грубыя парушэньні заканадаўства”. Але 12 ліпеня ў Вярхоўным судзе да разгляду пазову па-сутнасьці справа не дайшла.

Лідэр Партыі працы Аляксандар Бухвостаў заявіў два хадайніцтвы. Першае – аб недаверы судзьдзі Ганьне Сакалаўскай. (У 1999 годзе гэтая судзьдзя падтрымала рашэньне Мінюсту адмовіць у рэгістрацыі Асацыяцыі прафсаюзаў прамысловасьці, многія сябры якой ёсьць актывістамі Партыі працы.) Спадар Бухвостаў прапанаваў таксама перанесьці разгляд справы на больш позьні тэрмін, каб мець магчымасьць падрыхтавацца да працэсу. Першае хадайніцтва судзьдзя адхіліла, другое задаволіла й прызначыла наступнае паседжаньне на 30 ліпеня.

Аляксандар Бухвостаў і ягоныя паплечнікі называюць гэтую справу палітычнай і ініцыяванай напярэдадні выбараў кіраўніцтвам Фэдэрацыі прафсаюзаў ды Адміністрацыяй прэзыдэнта. Занепакоенасьць спробай ліквідацыі Партыі працы выказала амбасада ЗША ў Беларусі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования