12 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёну г. Мінску адбыўся разгляд скаргі на ўтрыманьне пад вартай Міхаіла Марыніча -- грамадска-палітычнага дзеяча, былога міністра, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь.
13.07.2004.
Судзьдзя Леанід Ясюкевіч скаргу не задаволіў, нягледзячы на довады адвакатаў, якія перакананыя, што Міхаіла Марыніча ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары КГБ незаконна.Нагадаем, што Міхаіл Марыніч быў арыштаваны 26 красавіка. Яго абвінавачваюць у зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага ч. 2 ст. 295 Крымінальнага кодекса Рэспублікі Беларусь "Незаконныя дзеяньні ў адносінах агнястрэльнай зброі", караецца папраўчымі працамі на тэрмін да двух гадоў альбо арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў, альбо абмежаваньнем волі на тэрмін да пяці гадоў, альбо пазбаўленьнем волі на тэрмін да шасьці гадоў с канфіскацыяй маёмасьці альбо без канфіскацыі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








