12 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёну г. Мінску адбыўся разгляд скаргі на ўтрыманьне пад вартай Міхаіла Марыніча -- грамадска-палітычнага дзеяча, былога міністра, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь.

2004 2004-07-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судзьдзя Леанід Ясюкевіч скаргу не задаволіў, нягледзячы на довады адвакатаў, якія перакананыя, што Міхаіла Марыніча ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары КГБ незаконна.

Нагадаем, што Міхаіл Марыніч быў арыштаваны 26 красавіка. Яго абвінавачваюць у зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага ч. 2 ст. 295 Крымінальнага кодекса Рэспублікі Беларусь "Незаконныя дзеяньні ў адносінах агнястрэльнай зброі", караецца папраўчымі працамі на тэрмін да двух гадоў альбо арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў, альбо абмежаваньнем волі на тэрмін да пяці гадоў, альбо пазбаўленьнем волі на тэрмін да шасьці гадоў с канфіскацыяй маёмасьці альбо без канфіскацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international