12 ліпеня судом Першамайскага раёну г. Мінска адмоўлена партыі БНФ ва ўзбуджэньні грамадзянскай справы па іску да Белтэлерадыёкампаніі і журналіста Юрыя Пракопава за паклёпніцкія выказваньні ў адрас партыі БНФ, якія прагучалі ў эфіры 25 красавіка 2004 года.
13.07.2004.
У эфіры 25 красавіка журналіст Ю. Пракопаў сьцьвярджаў, што як толькі партыя БНФ прыйдзе да ўлады адразу спыняцца праграмы дапамогі людзям, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.У сваёй адмове суд спасылаецца на пастанову Пленума Вярхоўнага суда, якая прадугледжвае дзелавую рэпутацыю толькі як якасьць, якая замацаваная толькі за суб’ектамі гаспадаркі і толькі ў сувязі з ажыцьцяўлеўньнем гаспадарчай дзейнасьці з боку іншых суб’ектаў гаспадарчай дзейнасьці альбо грамадзянаў. Такім чынам, з пункту гледжаньня суда, партыя БНФ як некамерцыйная юрыдычная асоба (як і любая партыя) наогул не мае дзелавой рэпутацыі, што, безумоўна з’ўляецца незаконным, дыскрымінацыйным у адносінах да Грамадзянскага Кодэкса, які прадугледжвае роўную праваздольнасьць усіх юрыдычных асобаў.
У вызначэньне суда сказана: “Гэтая спрэчка адносіцца да сферы палітычнай дыскусіі, якая ўплывае на фармаваньне палітычных поглядаў у грамадзянаў і не падлягае разгляду ў судзе”.
Ці значыць гэта, што пра партыі можна казаць ўсё што заўгодна і партыі будуць абсалютна безабаронныя? Атрымліваецца, што ў любой некамерцыйнай установы няма “дзелавой рэпутацыі”?
Рашэньне суда Першамайскага раёну будзе аспрэчвацца ў Калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага Гарадскога суда.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








