Галоўныя навіны
05.12.2008
Разам адзначым юбілей Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)


Гомельскі аблвыканкам няхоча выконваць рашэньне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь

09.07.2004.

У Праваабарончы цэнтр “Вясна” зьвярнулася жыхарка Гомеля Іна Рудзяк, якая паскардзілася на тое, што на працягу доўгага часу ніяк не можа патрапіць на асабісты прыём да старшыні Гомельскага аблвыканкама для вырашэньня пытаньняў, якія закранаюць яе законныя інтарэсы. Чыноўнікі выканкама дасылалі ёй адпіскі, але ж да старшыні выканама так і не дапусьцілі.
Як высьветлілася пры больш дакладным азнаямленьні з матерыяламі перапіскі Іны Рудзяк з Гомельскім аблвыканкамам, праблема была значна сур’ёзней. Інструкцыя, зацверджаная Гомельскім аблвыканкамам утрымлівае нормы, якія абмяжоўваюць законныя правы грамадзянаў. Па дадзеным факце грамадзянке Іне Рудзяк была аказаная дапамога па афармленьні звароту ў Канстытуцыйны Суда Рэспублікі Беларусь.

Сітуацыі каментуе юрыст Валянцін Стэфановіч:

“Пытаньне арганізацыі прыёму грамадзянаў у Гомельскім аблвыканкаме рэгулюецца Інтсрукцыяй, якая была зацьверджаная гэтым жа выканкамам 17 красавіка 2003 г. за № 267. У пункце 9 дадзенай інструкцыі ўтрымліваецца патрабаваньне, каб грамадзяне запісваліся на асабісты прыём да старшыні аблвыканкама толькі на падставе пісьмовага звароту, прычым патрабаваньні зьмешчаныя ў гэтым звароце павінны быць законныя і не вырашыныя адпаведнымі службовымі асобамі. Гэта значыць, што грамадзяне не могуць проста так запісацца на прыём да старшыні аблвыканкама, яны павінны напісаць заяву ў якой даказаць, што іхныя патрабваньні маюць законны характар. Вельмі зручная сістэма каб адбрыківаць людзей, не займацца рэяльным вырашэньнем іхных пытаньняў, а спускаць ўсё па бюракратычнай лесьвіцы. Акрамя таго, па такому самаму пытаньню ёсьць рашэньне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2004 г. Дадзенае рашэньне прызнала аналагічны пункт Палажэньня аб парадку прыёму грамадзянаў у Мінскім гарвыканкаме не адпавядаючай Закону Рэспублікі Беларусь “Аб звароце грамадзян”. З моманту прыняцца гэтага рашэньня дадзены пункт Палажэньня Мінгарвыканкама перастаў дзейнічаць, а 7 траўня 2004 г. Мінгарвыканкам сваім рашэньнем адмяніў яго і ўнёс адпаведныя зьмены ў сваё Палажэньне. Цяпер менчукам не трэба пісьмова даказваць законнасьць сваіх патрабаваньняў каб сустрэцца са старшынём Мінгарвыканкама. А вось жыхарам Гомельскай вобласці і Гомеля трэба. Хаця згодна з ч.2 арт.9 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Канстытуцыйным Судзе ў Рэспубліцы Беларусь” нормы, аналагічныя прызнаным не канстытуцыйнымі, таксама павінны спыняць сваю дзейнасьць. Гэта значыць, што Гомельскі аблвыканкам павінен вынесьці рашэньне і ўнесьці адпаведныя зьмены ў сваю Інструкцыю. Я цалкам дапускаю, што і ў іншых аблвыканкамах дзейнічаюць падобныя інструкцыі, які абмяжоўваюць законныя правы грамадзянаў.”

Інфармацыйны аддзел Праваабарончага цэнтру “Вясна”

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования