viasna on patreon

АДБЫЛАСЯ ПРЭЗЭНТАЦЫЯ ВЫНІКАЎ МАНІТОРЫНГУ АДМІНІСТРАТЫЎНЫХ СУДОВЫХ ПРАЦЭСАЎ

2004 2004-07-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты праваабарончага цэнтру “Вясна” сёньня, 7 ліпеня, прэзэнтавалі вынікі Праграмы маніторынгу выкананьня права на справядлівае судовае разьбіральніцтва падчас разгляду справаў аб адміністратыўных правапарушэньнях. Выдадзеная па выніках маніторынгу брашура будзе дасланая ва ўсе беларускія суды, а таксама будзе прэзэнтаваная дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў, якія будуць абраныя ўвосень гэтага года.

Падчас прэзэнтацыі каардынатар праграмы Юрый Чавусаў паведаміў, што маніторынг ладзіўся ў 12 судах Менску, Берасьця, Віцебска, Наваполацку і Полацку. За гэты час было адсочана 533 адміністратыўныя справы. Значная частка іх разглядалася з істотнымі парушэньнямі заканадаўства, пра якія сёньня казалася на прэзэнтацыі. Каардынатар праграмы маніторынгу па г.Менску Уладзімер Лабковіч сказаў, што ў парушэньне ўсіх нормаў адміністратыўнага заканадаўства Беларусі адміністратыўныя судзьдзі ўжо нават пачалі выяжджаць па месцы пражываньня правапарушальніка і там разглядаць справы. Гэта, па ягоных словах, пазбаўляе правапарушальніка магчымасьці ня тое што прыцягваць да ўдзелу ў працэсе адваката, але і проста зьвяртацца да сьведак. Вельмі часта адміністратыўныя справы разглядаюцца ў адсутнасьць правапарушальніка, і суды завочна прызнаюць чалавека парушальнікам і прыцягваюць да адказнасьці.

“Цяпер адміністратыўная адказнасьць замест таго, каб быць сродкам захаваньня правапарадку ў грамадзтве, зьяўляецца сродкам застрашэньня палітычных апанэнтаў існуючай улады і сродкам задавальненьня эканамічных інтарэсаў дзяржавы праз папаўненьне бюджэту за кошт адміністратыўных штрафаў”, - кажа каардынатар праграмы маніторынгу Юрый Чавусаў.

Па выніках маніторынгу выдазеная брашура, якая зьмяшчае рэкамэндацыі па паляпшэньні становішча з разглядам адміністратыўных справаў. Яна будзе адасланая ва ўсе суды Беларусі. Выдаўцы спадзяюцца, што вынікі маніторынгу дапамогуць судам больш пісьменна разглядаць адміністратыўныя справы, паспрыяюць выкнанаьню правоў чалавека падчас разгляду справаў гэтай катэгорыі.

Таксама выынікі маніторынгу будуць прэзэнтаваныя і дэпутаам Палаты прадстаўнікоў 3-га скліканьня. Праваабаронцы разьлічваюць, што іх прапановы будуць падтрыманыя падчас разгляду парлямэнтам новага Адміністратыўнага кодэксу.

У зьвяз з гэтым прысутны на прэзэнтацыі намесьнік страшыні партыі БНФ і кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад народнай кааліцыі “Пяцёрка +” Алесь Міхалевіч заявіў, што ён і “дэпутаты, якія будуць абраныя ад кааліцыі, зробяць усё дзеля выкананьня рэкамэндацыяў правабаронцаў, датычных разгляду адміністратыўных справаў у нашай краіне”.

Алёна Андрэева

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства