Камітэт па правах чалавека ААН распачаў працэдуру разгляду скаргі па справе ліквідацыі Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”

2004 2004-07-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камітэт па правах чалавека ААН, згодна з палажэньнямі Міжнапроднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, зарэгістраваў скаргу сябраў Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна” на рашэньне Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь аб ліквідацыі аб’яднаньня. Скарга зарэгістраваная за № 1296/2004.
У межах працэдуры Камітэт па правах чалавека ААН накіраваў запыт да прадстаўнікоў афіцыйных уладаў Рэспублікі Беларусь, у якім запатрабаваў прадставіць каментары і інфармацыю, датычную дадзенай справы. Беларускія ўлады паівнны даць адказ Камітэту на працягу 6 месяцаў.

Варта нагадаць, што Грамадскае аб’яднаньне “Правабарончы цэнтр “Вясна” было ліквідаванае па зыску Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь рашэньнем Вярхоўанага Суда Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2003 г.

Інфармацыйны аддзел Праваабарончага цэнтру “Вясна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international