Партыя нязгодныя з вынесенымі Мінюстам папярэджаньнямі. У Вярхоўны суд ужо падрыхтаваная скарга ад Партыі БНФ

2004 2004-07-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як вядома, на днях Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовыя папярэджанні беларускім апазіцыйным партыям, у тым ліку і Партыі БНФ, за быццам бы меўшае месца парушэнне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” (акцыя “Ланцуг неабыякавых чытачоў” у падтрымку “Народнай волі”). З дадзеным рашэннем Партыя БНФ выказала нязгоду па наступных падставах:
1. Партыя БНФ не арганізоўвала і не прымала ўдзел у несанкцыянаваным пікеце 10.06.2004г. Адпаведнымі органамі партыі не прымаліся рашэнні аб падтрымцы мерапрыемства, якое адбылося 10.06.2004г. у г. Мінску.
2. З тэкста пісьмовага папярэджання ня бачна, якія дзеянні Партыі БНФ сталі падставай для вынясення дадзенага папярэджання.

На падставе вышэйзгаданага і кіруючыся ч.3 артыкула 34 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб палітіычных партыях”, Парыя БНФ просіць адмяніць папярэджанне, а таксама ў працэсе падрыхтоўкі да судовага разгляду прадставіць інфармацыю, якая стала падставай для вынясення папярэджання партыі.

Абскарджваць папярэджаньні Мінюсту зьбіраюцца і іншыя парыі, што атрымалі папярэджаньні па аналанічных абвінавачаньнях.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international