Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


У Менску 1 ліпеня быў гвалтоўна затрыманы старшыня грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Персьпектыва” Анатоль Шумчанка (Радыё Свабода)

02.07.2004.

Інцыдэнт адбыўся на рынку “Ракаўскі кірмаш”. Кіраўнік “Пэрспэктывы” Анатоль Шумчанка прыехаў сюды для абароны правоў прадпрымальніцы Ліліі Шымановіч. Адміністрацыя рынку пачала перасьлед удзельніцы прадпрымальніцкага страйку 17 чэрвеня, што, нагадаю, адбыўся ў падтрымку дэпутатаў-галадоўнікаў. Прадпрымальніцы было абвешчана пра спыненьне дамовы на арэнду гандлёвай плошчы. Ініцыятыва Шумчанкі вярнуць актывістцы “Пэрспэктывы” працоўнае месца была прыпыненая гвалтам. Распавядае спадарыня Шымановіч: “Раптам выскокваюць людзі, скочуць на яго верхам, можна сказаць. Заломваюць рукі, б’юць нагамі й цягнуць у падвал у ахову. Гэта жудасна. Я, напрыклад, у шоку”.

Як высьветлілася, гвалтоўныя дзеяньні супраць Шумчанкі былі ўчыненыя аховай адміністрацыі рынку. Дырэктар “Ракаўскага кірмашу” Аляксандар Сінькоў лічыць, што вінаваты ў канфлікце сам лідэр “Пэрспэктывы”: “Шумчанка груба сфальсыфікаваў факты. І абвінаваціў адміністрацыю прадпрыемства, якое я ўзначальваю, у многіх фактах. І замест прадпрымальнікаў, зьбіралі подпісы ў гандляроў. Як высьветлілася, зьбіралі проста так, на паперу гэтыя подпісы”.

Каля гадзіны спадара Шумчанку ахова рынку трымала ў падвале. Заклікі мясцовых гандляроў вызваліць яго адміністрацыя рынку праігнаравала. На волю прадпрымальніцкі лідэр быў выпушчаны толькі пасьля зьяўленьня міліцыянта. Вось як пракамэнтаваў інцыдэнт сам спадар Шумчанка: “Калі ахова заломвае рукі па палітычных матывах, тым больш учора быў у яго дэпутат Фралоў, то гэта характарызуе нашу краіну. Таму што гэта надзвычайны выпадак”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования