Міліцыя ўварвалася ў кватэру каардынатара “Зубра” Яўгена Афнагеля
30.06.2004.
14.20. Некалкі хвілінаў таму ў кватэру аднаго з лідэраў моладзевага руху “Зубр” Яўгена Афнагеля ўварваліся супрацоўнікі міліцыі. Пяць чалавек на чале з участковым Скуратовічам Аляксеем Васільевічам схапілі Афнагеля на лесьвічнай пляцоўцы, гвалтам забралі ў яго ключы ад кватэры і ўвайшлі ў яе. У дадзены час у кватэры адбываецца вобыск. Яўген знаходзіцца ў кайданках. Ордэр на вобыск не прад’яўляўся, прычына гвалтоўных дзеяньняў не тлумачыцца. Два чалавекі апранутыя ў цывільнае, астатнія – у міліцэйскай форме. Ніхто, акрамя ўчастковага, пакуль не прадставіўся, невядома таксама, супрацоўнікамі якога РУУС яны з’яўляюцца, -- паведаміла прэс-служба “Зубра”Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








