Міхаіл Марыніч зьвярнуўся з адкрытым лістом да старшыні КГБ Леаніда Ерына і генпракурора Віктара Шэймана

2004 2004-06-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы амбасадар і міністар, які цяпер знаходзіцца ў ізалятары КГБ, заклікае гэтых кіраўнікоў служыць закону, а не злачынным загадам.

Міхаіл Марыніч у сваім адкрытым лісьце да Леаніда Ерына і Віктара Шэймана абвінаваціў іх у пасобніцтве дыктатуры, якая ўсталёўваецца ў Беларусі. “Вы лепш за іншых дзяржаўных чыноўнікаў ведаеце, да чаго прывяла краіну дыктатарская палітыка. Да беззаконьня, росквіту карупцыі й хабарніцтва ва ўсіх структурах улады і бізнэсу”, — піша Міхаіл Марыніч. Паводле ягонага перакананьня, у падобных умовах прэзідэнт мусіць пайсьці ў адстаўку, але ў Беларусі замест гэтага робіцца ўсё, каб незаконна працягнуць ягоныя паўнамоцтвы. Ён мяркуе, што Леанід Ерын і Віктар Шэйман баяцца выконваць закон і спыніць перасьлед тых, хто супрацьстаіць дыктатарскім памкненьням “аднаго чалавека”.

Былы міністар і амбасадар выказвае сваю вэрсію таго, зь якой прычыны ўлады перасьледуюць асабіста яго. “Уладзе не падабаецца, што я адкрыта выступаю супраць дэградацыі краіны, заклікаю адысьці ад палітычнай і эканамічнай бездані, ад галечы і самаізаляцыі, патрабую раскрыць народу праўду пра тое, чаму бязь сьледзтва і суду зьнікаюць вядомыя апанэнты ўлады”, — сьцьвярджае ў сваім лісьце Міхаіл Марыніч.

Паводле яго, каб дамагчыся зьмены курсу Аляксандра Лукашэнкі, ён дзейнічаў выключна мірнымі, канстытуцыйнымі сродкамі. “Чаму ж вы гэтак мяне баіцеся, што ўтрымліваеце за кратамі ўсялякімі, нават незаконнымі сродкамі?” — пытаецца Міхаіл Марыніч старшыню КГБ Леаніда Ерына і генэральнага пракурора Віктара Шэймана. Далей Міхаіл Марыніч папярэджвае гэтых кіраўнікоў, што пакідае за сабой права распачаць галадоўку, калі яго ня выпусьцяць на волю.
(Радыё Свабода)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства