Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Суд адхіліў скаргу Міколы Маркевіча

29.06.2004.

Галоўны рэдактар газэты “День” Мікола Маркевіч падаў скаргу на рашэньне адміністрацыйнай камісіі, якая пакарала яго нібыта за распаўсюд друкаваных выданьняў без выходных зьвестак. Судзьдзя Ганна Чылека ў Ленінскім раённым судзе Горадні разгледзела скаргу і адхіліла яе, -- перадае Радыё Свабода.

На пачатку красавіка на шашы Менск–Горадня на іўескім пасту дарожнай міліцыі канфіскавалі наклад газэты “День”. Месяц таму адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну аштрафавала Міколу Маркевіча на 19 тысяч рублёў і ўзаконіла канфіскацыю газэтнага накладу.

Мікола Маркевіч папрасіў суд скасаваць рашэньне адміністрацыйнай камісіі, спаслаўшыся на тое, што ніякага правапарушэньня зь ягонага боку не было. Але напярэдадні паседжаньня адбыўся невялікі інцыдэнт. Міліцыянт не пусьціў у судовы будынак Юрыя Тапарашава — экспэрта праваабарончага цэнтру пры Беларускай асацыяцыі журналістаў і карэспандэнта Радыё Свабода. З дыктафонамі ў суд заходзіць забаронена, — сказаў міліцыянт і паказаў інструкцыю свайго камандзіра батальёну.

На судзе прадстаўнік адміністрацыйнай камісіі Родчанка ўвесь час гаварыў, што камісія — орган калегіяльны, і ён ня можа дакладна патлумачыць, чаму яна прыняла такое рашэньне адносна Маркевіча, хаця сам таксама галасаваў “за”. У судзе высьветлілася, што камісія цалкам падтрымала пратакол, складзены міліцыяй у Іўі. У выніку нават артыкул Адміністрацыйнага кодэксу быў выкарыстаны няслушна. Маркевіча пакаралі за распаўсюд друкаваных выданьняў, а ня сродку масавай інфармацыі.

Дарэчы, на момант затрыманьня накладу, гэты нумар газэты не распаўсюджваўся, і яго ня бачыў ніводзін чытач. Але міліцыянтам, нібыта, не спадабалася апублікаванае выказваньне Валерыя Леванеўскага — старшыні страйкаму прадпрымальнікаў. Меркаваньне Андрэя Бастунца зь Беларускай асацыяцыі журналістаў, які сёньня прадстаўляў інтарэсы Міколы Маркевіча ў судзе: “Справа выглядае так, што міліцыянту не спадабаўся зьмест газэты, і міліцыянт на падставе гэтага можа арыштаваць увесь наклад выданьня”.

Спадар Родчанка спасылаўся на пільнасьць міліцыянтаў, як на неаспрэчны аргумэнт. Але яго можна расцаніць таксама інакш, калі ўлічыць, што міліцыянты яшчэ не чыталі газэту, калі затрымалі наклад.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования